"Гэта патрэбна жывым" Урачыстыя мітынгі, прысвечаныя Вялікай Перамозе, адбыліся на тэрыторыі сельсавета. Адзін з іх прайшоў у аг. Цімкавічы (на здымку). У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі сельвыканкама на чале з старшынёй Наталляй Прохаравай, вучні і настаўнікі Цімкавіцкай сярэдняй школы, работнікі ААТ "Капыльскае" і іншыя. Перад прысутнымі выступіла Кацярына Яфімаўна Дзятловіч – былы малалетні вязень лагера смерці "Асвенцым". Мітынг-рэквіем адбыўся ля рэканструяванай брацкай магілы 25 савецкіх воінаў у в. Кукавічы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і ганаровыя госці – супрацоўнікі ААТ "Мінскі завод пеністых він" і ААТ "Крыніца". Настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аг.Цімкавічы протаіерэй Міхаіл Мардвінаў асвяціў брацкую магілу і нагадаў пра тое, як важна берагчы і даглядаць памятныя месцы. У в. Вялікая Раёўка таксама былі ўскладзены кветкі да помніка спаленым вёскам Капыльшчыны і мемарыяла загінулым мірным жыхарам. Вясновая праца На тэрыторыі сельсавета арганізаваны мерапрыемствы
О жизни на территории Тимковичского сельсовета
19 мая 202419 мая 2024
1
1 мин