Незабыўнае майскае свята...
…аб’яднала ўсіх беларусаў. У гэты святочны дзень супрацоўнікі Блеўчыцкага сельвыканкама на чале са старшынёй Дзмітрыем Дарафеем, работнікі ААТ "Ціміразеўскі", вучні і настаўнікі мясцовай сярэдняй школы, жыхары сельсавета і шаноўныя госці прынялі ўдзел у шэсці і ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, які адбыўся каля брацкай магілы ў вёсцы Блеўчыцы.
Цудоўны канцэрт
У цэнтральным парку аграгарадка Быстрыца адбыўся канцэрт "З Днём Перамогі", падрыхтаваны супрацоўнікамі сельскага дома культуры. У гэты ж дзень у вёсцы Лешня работнікі мясцовага клуба-бібліятэкі таксама падрыхтавалі святочную праграму для вяскоўцаў пад назвай "Перамога ў сэрцах пакаленняў".
Папоўніліся піянерскія рады
У святочнай атмасферы навучэнцы 4 класа Быстрыцкай СШ сталі членамі вялікай і дружнай піянерскай сям’і. Пасля ўрачыстага абяцання служыць Радзіме і любіць яе – навучэнцам былі павязаны піянерскія гальштукі (на здымку).