Найти в Дзене

О жизни на территории Бучатинского сельсовета

Дарогамі вайны, дарогамі вызвалення

Так называўся мітынг, які адбыўся ў аг. Жыліхава. Са святам жыхароў аграгарадка павіншавалі старшыня Бучацінскага сельвыканкама Святлана Сташаніна, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Ганна Ільючык, дырэктар ЗАТ "Жыліхава" Віталь Юха, дырэктар Жыліхаўскай СШ Наталля Абрамовіч. Вучні школы падрыхтавалі літаратурна-музычную пастаноўку. Скончыўся мітынг ускладаннем вянкоў і кветак да помніка воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама наведалі помнікі загінулым воінам у вёсках Гулевічы і Выгода.

Віншаванні на даму

Стала добрай традыцыяй віншаваць са святам Вялікай Перамогі сем’і загінулых, якія пражываюць у зоне абслугоўвання Жыліхаўскай сельскай бібліятэкі і СДК. Гэты май не стаў выключэннем. Напярэдадні дзеці, якія наведваюць гурткі і клуб па інтарэсах "Натхненне", прыгатавалі сувеніры – кошыкі з ружамі з мыла. Дапоўніўшы сувеніры букетамі з жывых кветак, культработнікі разам з Валерыяй Радаванавай і Артурам Семянюком наведалі сем’і загінулых: Зінаіду Канстанцінаўну Машко, Марыю Паўлаўну Германовіч, Тамару Аляксандраўну Кедрык (на здымку). Для іх прагучалі самыя цёплыя віншаванні.

Сваімі рукамі

Напярэдадні 9 мая ў фае Жыліхаўскага СДК была арганізавана выстава-ўспамін "Мы памяць беражліва захоўваем", а раней, напярэдадні Вялікадня, – выстава творчых работ дзяцей, якія наведваюць клубныя фарміраванні і клуб "Натхненне" пры сельскай бібліятэцы. Кожная праца – вартая ўвагі, таму што выканана з душой і вялікім натхненнем. Таксама ў СДК прайшла творчая майстэрня "Велікодны сувенір". Дзеці з вялікай фантазіяй падышлі да стварэння вырабаў.

Учора скончылася вайна

Каля помніка землякам у вёсцы Бучаціна адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у свяце прынялі навучэнцы Бучацінскай СШ і жыхары вёскі. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінулых у гады вайны, усклалі вянкі і кветкі да абеліска. На свяце гучалі песні і вершы ваенных гадоў.

О жизни на территории Бучатинского сельсовета

    О жизни на территории Бучатинского сельсовета
О жизни на территории Бучатинского сельсовета