Найти в Дзене

А что у нас в календаре? 16 мая

Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 229 дзён. Гістарычныя падзеі 16 мая У 1674 годзе Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. У 1686 годзе паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны "вечны мір", Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў. У 1889 годзе была ўпершыню апублікавана паэма "Тарас на Парнасе" (у газеце "Минский листок"). У 1986 годзе ў Гродна быў адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча. Хто нарадзіўся 16 мая 1911 год: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры. 1955 год: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Ігар Севяранін, а таксама амерыканская кінаактрыса Меган Фокс. 16 мая ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Цімафея і Маўры. У народзе гэты дзень называлі Маўра Малочніца, таму што ў кароў, якія ўдосталь наеліся травы, з'яўлялася шмат малака. 16 мая лічыцца днём, добрым для высадкі
Оглавление

Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 229 дзён.

Гістарычныя падзеі 16 мая

У 1674 годзе Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

У 1686 годзе паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны "вечны мір", Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.

У 1889 годзе была ўпершыню апублікавана паэма "Тарас на Парнасе" (у газеце "Минский листок").

У 1986 годзе ў Гродна быў адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.

Хто нарадзіўся 16 мая

1911 год: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры.

1955 год: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Ігар Севяранін, а таксама амерыканская кінаактрыса Меган Фокс.

16 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Цімафея і Маўры.

У народзе гэты дзень называлі Маўра Малочніца, таму што ў кароў, якія ўдосталь наеліся травы, з'яўлялася шмат малака.

16 мая лічыцца днём, добрым для высадкі расады капусты ў глебу. У гародзе ўжо з'явілася шчаўе, крапіва і лебяда – травы, з якіх у Беларусі варылі бацвінне, калі не было капусты.

Калі ў гэты дзень было шмат расы, чакаецца добры ўраджай агуркоў.

А что у нас в календаре? 16 мая

    А что у нас в календаре? 16 мая
А что у нас в календаре? 16 мая