Гэты дзень з'яўляецца сто сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 222 дні. Гістарычныя падзеі 23 мая У 1761 годзе Шчучыну быў нададзены герб. Хто нарадзіўся 23 мая 1907 год: Уладзімір Мяжэвіч, беларускі празаік і журналіст. 1930 год: Леанард Кажарскі, беларускі архітэктар. Таксама сёння нарадзіліся шведскі прыродазнавец Карл Ліней і польская пісьменніца і паэтэса Марыя Канапніцкая. 23 мая ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Сымона Кананіта – заступніка жанатых пар, земляробаў і скарбашукальнікаў. Менавіта на яго вяселлі Ісус ператварыў ваду ў віно. Пасля таго, як Сымон пайшоў за Хрыстом, яго празвалі Зілот, што значыць "руплівец". У народзе гэта прозвішча асацыіравалася са словам "золата", менавіта таму апостал стаў ахоўнікам земляробаў, дзякуючы працы якіх на поле з'ўляецца залатое жыта, а таксама скарбашукальнікаў. Лічылася, што зерне, пасеянае ў дзень памяці апостала, дае багаты ўраджай, але ў іншых рэгіёнах, наадварот,