Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 237 дзён. Гістарычныя падзеі 8 мая У 1965 годзе было прысвоена званне горада-героя Маскве, Ленінграду, Кіеву, Валгаграду, Севастопалю, Адэсе, а таксама званне крэпасці-героя – Брэсцкай крэпасці. Хто нарадзіўся 8 мая 1883 год: Сцяпан Некрашэвіч, першы старшыня Інстытута беларускай культуры (зараз НАНБ), акадэмік Беларускай акадэміі навук. 1927 год: Юрый Сідараў, беларускі акцёр. Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кінарэжысёр Раберта Раселіні і іспанскі спявак Энрыке Іглесіяс. 8 мая ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала і евангеліста Марка. У гэты дзень гаспадыні прыбіраліся ў хаце, мылі падлогі і выносілі на вуліцу матрацы і бялізну, каб пачысціць і высушыць іх. У народзе таксама лічылася добрым знакам, калі на Марка пойдзе дождж – апостала яшчэ называлі ключнікам, – лічылася, што так ён неба і землю "адмыкае", значыць, будзе добры ўраджай. Калі ў лесе чува