Рэпрэсіі, эміграцыя, вайна — апошні час на беларусак(аў) звалілася нямала буйных змен, і гэта не кажучы, што ў кожнага ў жыцці яшчэ шмат чаго мяняецца. Чаму любая змена (нават пазітыўная!) — гэта стрэс для псіхікі, і як з гэтым спраўляцца? Пагутарылі разам з Dreva Media з псіхалагіняй, псіхатэрапеўткай, дырэктаркай інстытута псіхатэрапіі ў Вільні (EIMP) Ганнай Матуляк. Служба "Адно Акно". Чат і прамая лінія працуюць з 12 да 20:00 па беларускім часе. Ці можна сказаць, што псіхіка кожнага з нас аднолькава рэагуе на змены, а рознасць толькі ў інтэнсіўнасці гэтай рэакцыі? — Не, таму што мы ўсе вельмі розныя: у нас розныя магчымасці і асаблівасці псіхікі (больш ці меньш рухомая і адаптыўная). Адрозніваюцца як фізіялагічныя асаблівасці, так і ўласны досвед кожнага чалавека, у т. л. ў пераадоленні крызісных сітуацый. Чым больш чалавек спраўляўся са стрэсамі, тым лепей ягоная адаптыўнасць. Таксама шмат што залежыць ад самой стрэсавай сітуацыі. Важная пераменная — кантэкст. Напрыклад, для каго
Што цяжэй: звальненне з працы ці расставанне з любімым чалавекам? Распавядаем, як на нас уплываюць змены ў жыцці.
6 мая 20246 мая 2024
15
3 мин