Напрыканцы 1960-х гадоў на Смаргоншчыне, асабліва ў сувязі з 20-годдзем Вялікай Перамогі вельмі ажывілася работа па ваенна-патрыятычным выхаванні. У кожным калгасе і саўгасе нашага раёна пачалі ўзводзіцца абеліскі, помнікі ў гонар загінуўшых землякоў-аднавяскоўцаў. Усюды добраўпарадкоўваліся месцы пахавання воінаў, партызанскія стаянкі і многае іншае. Ва ўстановах культуры, школах, на прадпрыемствах і арганізацыях пачалі вывешваць на бачных месцах стэнды «Яны змагаліся за Радзіму», а таксама праводзілася вялікая выхаваўчая работа па ваенна-патрыятычным выхаванні: ладзіліся фестывалі ваенна-патрыятычнай песні, сустрэчы з ветэранамі і шэраг іншых мерапрыемстваў. У гонар 20-годдзя вызвалення было праведзена вялікае тэатралізаванае прадстаўленне па ўсіх этапах вайны з 45 карцінак на гарадскім стадыёне. Уся Смаргонь прыйшла паглядзець на гэта. Мы рыхтавалі прадстаўленне з вялікай адказнасцю, цеплынёй і павагай да жудаснай ваеннай гісторыі. Пры Доме піянераў быў створаны ваенна-патрыятычны к