Найти тему

На Копыльщине подвели итоги районного конкурса литературного творчества

На Капыльшчыне падвялі вынікі раённага конкурсу літаратурнага мастацтва, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства адбылося ў раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Анатоля Астрэйкі пры ўдзеле самадзейных паэтаў і пісьменнікаў раёна.

Кампетэнтнае журы ў складзе старшыні раённага Савета ветэранаў Людмілы Камёнкі, дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі Алены Пілат і іншых высока ацаніла творчасць нашых землякоў.

Трэба адзначыць, што літаратурны конкурс праводзіўся для захавання гістарычнай памяці, значнасці ўкладу беларускага народа ў заваеванні Перамогі і выхавання павагі да гісторыі ў маладога пакалення. Удзельнікам неабходна было вырашыць, у якой з дзвюх намінацый яны будуць прымаць удзел: перанясуць свае думкі на ліст паперы ў выглядзе верша або апавядання.

Сустрэча прайшла ў фармаце круглага стала, таму ў кожнага была магчымасць падзяліцца сваімі роздумамі на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

— "І каменні, кажуць, нават плачуць, а людзі не каменні. Іх памяць і сёння яшчэ бачыць вайны далёкай цені…" — прачытала адзін з вершаў Ядвіга Генрыхаўна Малевіч. — Верш называецца "Трагедыі вёскі Дусаеўшчына" і прысвечаны ён людзям, якія загінулі 23 лютага 1943 года: было спалена 64 чалавекі і расстраляна 11.

— Калі пачалася вайна, мне было амаль чатыры гады, — успамінае Любоў Рыгораўна Мотуз. — Я шмат чаго памятаю з таго часу. Наш дом знаходзіўся побач з будынкам, у якім некалі былі дзіцячы садок і школа. Аднойчы там спыніліся фашысты, мама палола ў агародзе, а я была каля яе. Раптам выйшаў немец, накіраваў на нас палец і сказаў: "Матка – пух-пух: кіндэр - капут, матка - капут".

— Голас памяці самы моцны і балючы, — дзеліцца Валянціна Сямёнаўна Саўчанка. — Я нарадзілася ў Бранску ў той год, як грымнула гэта вайна. Бацьку забралі пад Беласток на зборы, а дома засталася маладзенькая 22-гадовая жонка, двухгадовы сынок і я. Тады мне было пяць месяцаў. Маме неабходна было дабірацца з двума малымі дзеткамі ў вёску Думічы. Быў такі момант, калі матуля паклала мяне пад елачку. Думала, што выратуе хаця б адно дзіцятка. Але ж брацік пачаў плакаць і матуля вярнулася за мной…"

У конкурсе таксама прынялі ўдзел Мікалай Пятровіч Майсюк і Святлана Леанідаўна Прылепка. Усе творчыя работы заслугоўваюць увагі. Таму Дыпломам удзельніка раённага этапа абласнога конкурсу літаратурнай творчасці ветэранаў узнагароджаны ўсе яго ўдзельнікі.

Наталья Давыденко

На Копыльщине подвели итоги районного конкурса литературного творчества

    На Копыльщине подвели итоги районного конкурса литературного творчества
На Копыльщине подвели итоги районного конкурса литературного творчества