Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Да 900-годдзя Спаса-Еўфрасінненскага манастыра ў Полацку. Новыя адкрыцці!

16 красавіка 2024 г. Спаса-Праабражэнская царква г. Полацка адчыняе ўсё новыя старонкі старажытнай гісторыі Беларусі. Храм з’яўляецца не толькі ўнікальным помнікам старажытнага дойлідства, але і сапраўднай “бібліятэкай” старажытных надпісаў-графіці. Яны датуюцца перыядам з XII па XIX ст., а іх колькаць дасягнула чатырох тысяч. У красавіку, у выніку рэстаўрацыйных работ на паўночнай дзверы храма быў расчышчаны фрагмент сцяны, на якой былі знойдзены новыя графіці. Адно з іх стала сапраўднай сенсацыяй. Памінальны запіс у пяць радкоў памерамі 17х6,5 см быў прачытаны вядучым спецыялістам цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы, дацэнтам І.Л. Калечыц наступным чынам: “+Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, папін Святога Спаса. Памяні, Госпадзі, у жыцці вечным. Майстар грэчаскай стараны”. Графіта было выканана ў XII стагоддзі, аб чым сведчаць палеаграфічныя даныя. Чалавек, які пакіў надпіс, быў вельмі звыклы да пісьма. Ён прадрапаў графіта ўпэўненай рукой, хаця і некальк

16 красавіка 2024 г.

Спаса-Праабражэнская царква г. Полацка адчыняе ўсё новыя старонкі старажытнай гісторыі Беларусі. Храм з’яўляецца не толькі ўнікальным помнікам старажытнага дойлідства, але і сапраўднай “бібліятэкай” старажытных надпісаў-графіці. Яны датуюцца перыядам з XII па XIX ст., а іх колькаць дасягнула чатырох тысяч. У красавіку, у выніку рэстаўрацыйных работ на паўночнай дзверы храма быў расчышчаны фрагмент сцяны, на якой былі знойдзены новыя графіці.

Адно з іх стала сапраўднай сенсацыяй. Памінальны запіс у пяць радкоў памерамі 17х6,5 см быў прачытаны вядучым спецыялістам цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы, дацэнтам І.Л. Калечыц наступным чынам:

“+Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, папін Святога Спаса. Памяні, Госпадзі, у жыцці вечным. Майстар грэчаскай стараны”.

Графіта было выканана ў XII стагоддзі, аб чым сведчаць палеаграфічныя даныя. Чалавек, які пакіў надпіс, быў вельмі звыклы да пісьма. Ён прадрапаў графіта ўпэўненай рукой, хаця і некалькі экспрэсіўна, некаторыя рысачкі прадрапаны некалькі разоў. Магчыма, ён быў уражаны смерцю святара. Цітла, якія аўтар графіта ставіць над скарочанымі словамі, адрозніваюцца ў напісанні: для святых слоў ён выкарыстоўвае прамыя цітла з рысачкамі, для простых слоў і лічбаў — вугалочкі.

-2

Даволі сціслы памінальны надпіс, па сутнасці, разгортвае перад намі біяграфію чалавека, які прыехаў з Візантыі і з’яўляўся, хутчэй за ўсё, будаўніком або майстрам фрэскавага роспісу. Пасля працы ў храмах Полацка, а, магчыма, ён удзельнічаў і ў будаўніцтве або роспісе Спасаўскай царквы, застаўся ў горадзе, прыняў сан, стаў “папінам” — святаром у Спасаўскай царкве і памёр 1 сакавіка.
Такім чынам, праз вывучэнне старажытнага графіці мы ведаем імя яшчэ аднаго чалавека, майстра і святара Аўдакіма, які жыў у часы прападобнай Еўфрасінні Полацкай, і якога можна паставіць у адзін шэраг з вядомымі імёнамі дойліда Іаана і майстара Лазара Богшы. З графіці Спаса-Праабражэнскай царквы вядомы таксама імёны іконнага пісца Кузьмы і будаўніка Савы, святароў і ігуменняў, якія не ўзгадваюцца ў іншых пісьмовых помніках.