Кажуць, кожнае дзіця па-свойму таленавітае. Важна разглядзець гэту індывідуальнасць, каб знайсці для яе неабходную прастору для размаху крылаў. Менавіта першы настаўнік можа стаць важнай фігурай для развіцця дзіцяці. Мне здаецца, вучням Асінаўшчызненскай пачатковай школы пашанцавала: настаўніца пачатковых класаў Наталля ПАРЖОН з тых педагогаў, хто мае талент разгледзець здольнасці дзіцяці ў малым узросце. Вось ужо трыццаць гадоў, з моманту адкрыцця школы, працуе тут Наталля Мар’янаўна. «Быць настаўніцай марыла з дзяцінства. Я нарадзілася ў Асінаўшчызне. Памятаю, як у двор нашага дома мы выносілі сталы, крэслы. Дзеці сядалі за «парты» – і я пачынала весці ўрок, – успамінае суразмоўца. – У першай школе, дзе вучылася, былі цудоўныя педагогі. З цеплынёй і трапятаннем успамінаю першую настаўніцу Ларысу Іосіфаўну Бабкову, дырэктара школы, настаўніка біялогіі Станіслава Пятровіча Мінкевіча і яго жонку, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Марыю Сцяпанаўну. Менавіта гэтыя людзі аказалі вялі