Гэты дзень з'яўляецца сто другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 264 дні. Гістарычныя падзеі 11 красавіка У 1611 годзе пачалася аблога паўстанцамі ў Маскве гарнізона Уладзіслава Вазы. У 1927 годзе была прынята Канстытуцыя БССР. У 1945 годзе адбылося вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда. У 2011 годзе адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая". Хто нарадзіўся 11 красавіка 1942 год: Пётр Шарыпа, беларускі жывапісец, педагог. 1965 год: Алег Молчан, беларускі кампазітар, прадзюсар. Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі скульптар Густаў Вігеланд і англійскі ўрач-хірург Джэймс Паркінсон. 11 красавіка ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Марка, епіскапа Арафусійскага. У гэты дзень людзі хадзілі ў лес, абдымалі бярозы і прыслухоўваліся, як у іх ідзе сок. Калі соку шмат, хутка пацяплее. Лічылася, што якое надвор'е 11 красавіка, такое будзе і 11 кастрычніка. Калі лісце спачатку з'явілася на бярозе, ле