Гэтыя радкі Максіма Багдановіча неаднаразова гучалі ў Семежаве на імпрэзе-віншаванні народнага майстра Беларусі, майстра-метадыста раённага Цэнтра ткацтва Веры Васільеўны Нікалаевіч, якая днямі адзначыла 75-годдзе. Сонечным днём у раённым цэнтры ткацтва сабраліся родныя і блізкія, сябры і калегі Веры Васільеўны, каб павіншаваць яе са святам. Шчырыя пажаданні моцнага здароўя, даўгалецця, аптымізму, веры, надзеі і любові гучалі ў адрас юбіляркі ад супрацоўнікаў РЦК Людмілы Давідоўскай, Аксаны Мелюх, кіраўніка клуба народнай творчасці "Скарбонка" Галіны Гурло і іншых гасцей. Зацікавіла прысутных персанальная выстава работ майстра, на якой былі прадстаўлены не толькі вытканыя за час яе працы майстрам-метадыстам РЦТ вырабы, але і больш ранняга часу. – Пройдзены 75-гадовы шлях... За плячыма назапашаны жыццёвы вопыт, вопыт сталасці і мужнасці, – узгадала дырэктар цэнтра ткацтва Таццяна Волкава. – Вера Васільеўна – клапатлівая маці і бабуля, надзейная сяброўка, энергічная і вельмі працавітая
Семежевские ткачи отметили 75-летие народного мастера Беларуси Веры Николаеня
10 апреля 202410 апр 2024
1
2 мин