Гэты дзень з'яўляецца сто першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 265 дзён. Гістарычныя падзеі 10 красавіка У 1762 годзе Шклоў атрымаў герб. Хто нарадзіўся 10 красавіка 1944 год: Аляксандр Абрамовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, доктар юрыдычных навук, прафесар. Таксама сёння нарадзіліся ірландскі паэт Джордж Вільям Расел і англійская актрыса Дэйзі Рыдлі. 10 красавіка ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іларыёна Новага. Каля 10 красавіка пачынае квітнець падбел. Па народных вераваннях, яго жоўтыя кветкі саграваюць зямлю. Дождж у гэты дзень прадвяшчае ўраджайны год. Калі сарокі сядзяць на верхавінах дрэў, хутка пацяплее. А что у нас в календаре? 10 апреля