Агульназемскія (прывілеі), агульнадзяржаўныя нарматыўныя акты ВКЛ, якія дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і адносіліся да ўсяго насельніцтва. За час існавання дзяржавы іх было прынята значная колькасць, пры гэтым некаторыя з іх маюць найбольш істотнае значэнне.
У гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIV-XV стагоддзяў можна вылучыць 7 асноўных прывілеяў. Так, аднымі з першых агульназемскіх Грамат (прывілеяў) былі 3 граматы Ягайлы 1387, прынятыя ў парадку рэалізацыі Крэўскага пагаднення.
Прывілей Ягайла 1387 года
У першай, выдадзенай 20 лютага 1387 г. у Вільні, абвяшчаліся правы і льготы для асоб, якія прынялі каталіцкую веру. Ім гарантавалася права поўнай уласнасці на родавыя маёнткі, у тым ліку вольнага распараджэння імі. У выпадку смерці баярына маёнтак пераходзіў яго ўдаве, пры яе паўторным замужжы перадаваўся дзецям або бліжэйшым сваякам нябожчыка. Надавалася права вольна выдаваць замуж дачок, унучак і агулам сваячак, а таксама ўдоў. Баяры вызваляліся ад дзяржаўных працоўных павіннасцей, за выключэннем будаўніцтва і рамонту замкаў. Грашовыя і натуральныя падаткі ў прывілеі не згаданы і не рэгламентаваны. Забеспячэнне баяр падчас вайсковай службы ўскладалася на іх кошт. У выпадку праследавання ворага і ўцекачоў, усё мужчыны здольныя трымаць зброю, а не толькі баяры, павінны былі ўдзельнічаць у ім (згадана народная назва гэтай павіннасці — «пагоня». Калі баярын пакідаў каталіцтва, то болей не мог карыстацца правамі прывілея. Таксама была ўніфікавана судовая сістэма, для кожнага намесніцтва вызначаўся адзін суддзя і адзін выканаўца прысудаў.
Некаторыя рэлігійныя палажэнні прывілея ад 20 лютага 1387 года развіты праз два дні іншым прывілеем Ягайлы ад 22 лютага 1387 года выдадзеным у Лідзе. Прывілей быў адрасаван каталіцкаму духавенству, якое надзялялася шырокімі маёнткамі ў Беларусі і Літве, аднак накіравана была на акаталічванне ўсяго народа.
- Гэтым дакументам загадана ўсім літоўцам, што жывуць у Літве і Русі, прыняць каталіцтва; забараняліся шлюбы літоўцаў з праваслаўнымі («русінамі»);
- праваслаўныя, якія ўзялі шлюб з літоўцамі, абавязваліся прыняць каталіцтва;
- маёнткі каталіцкага святарства вызваляліся ад дзяржаўных павіннасцей і падаткаў.
Трэцяя грамата ад 28 красавіка 1387 была выдадзена князю Скіргайле і з'явілася юрыдычным актам, які ўзаконіў перадачу яму велікакняжацкіх паўнамоцтваў у ВКЛ. Тым самым гэтая грамата сведчыла аб захаванні адасобленасці ВКЛ ад Польшчы.
Віленска-Радамская унія 1401 (не з’яуляецца агульназемскім прывілеем, але некаторыя умовы гэтай уніі леглі у аснову прывілеяў Гарадзельская уніі)
Віленска-Радамскую унію нельга лічыць правілеем, бо гэта было пагадненне паміж князямі, але шляхта непасрэдна атрымала некаторыя правы. На сходзе ў 1398 годзе літоўскія і рускія князі і баяры абвясцілі Вітаўта самастойным кіраўніком дзяржавы, якая стала называцца Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Аднак у наступным годзе Вітаўт пацярпеў трагічную паразу ад татараў на Ворскле. Акрамя таго, выбухнулі паўстанні ў Смаленскім княстве, Ноўгарадскай і Пскоўскай рэспубліках. Таксама ў 1399 годзе падчас родаў памерла каралева польская Ядвіга, не пакінуўшы Ягайлу нашчадкаў. Польскія шляхцічы маглі прымусіць Ягайлу адмовіцца ад трону і яму б давялося спрабаваць вярнуць сабе княжацкую пасаду ў Вялікім Княстве Літоўскім, а Вітаўт тады бы згубіў уладу. Гэтыя чыннікі таксама прымушалі яго да заключэння пагаднення з Ягайлам.
Унія была падпісаная ў трох асобніках: першы акт падпісаны Ягайлам (арыгінал не захаваўся), другі Вітаўтам і літоўскай шляхтай. Віленскую дамову 11 сакавіка 1401 года пацвердзіла каронная рада ў Радаме, прызнаючы пажыццёвы тытул вялікага князя літоўскага за Вітаўтам.
Беручы пад увагу смерць каралевы Ядвігі, літоўскія баяры атрымалі магчымасць у выпадку смерці караля супольна з польскімі панамі абіраць новага манарха.
Умовы Віленска-Радамскай уніі таксама адлюстраваліся у прывілеях Гарадзельскай уніі, аб чым далей.
Гарадзельская унія
Падпісаннем Торунскага мірнага дагавору (1411), не стала канчатковым вырашэннем пагрозы для ВКЛ і Польшчы з боку крыжакоў. Вялікі магістр Ордэна Генрых Плаўэн энергічна ўзяўся за адбудову былое велічы рыцарскай дзяржавы. Гэта азначала магчымасць новай вайны. У дадзенай сітуацыі Вітаўт і Ягайла палічылі неабходным падпісаць новую унію. Да таго ж, вялікі гаспадар літоўскі Вітаўт імкнуўся замацаваць незалежнасць ВКЛ і пазбавіцца залежнасці ад Польскага каралеўства.
Гарадзельская унія была падпісана 2 кастрычніка 1413 года у вёсцы Гародлі на Заходнім Бугу (цяпер Польшча) і складалася з трох прывелеяў. Вось, што яны прадугледжвалі для шляхты:
- Першы был складзен ад імя польскіх феадалаў, якія надзялялі феадалаў-католікаў ВКЛ сваімі гербамі.
- Другі — феадалы католікі ВКЛ прымалі гербы польскіх феадалаў і абяцалі быць з імі ў «вечным сяброўстве і саюзе».
- Трэцці — Ягайла і Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады толькі феадалаў-каталікоў, якія прынялі польскія гербы.
- Феадалам-каталікам дазвалялася свабодна распараджацца сваімі маёнткамі, даваць ільготы каталіцкім касцёлам і манастырам.
- Унія абвяшчала аб'яднанне ВКЛ з Польшчай, аднак гарантавала захаванне адасобленасці і нязменнасці ўлады вялікага князя літоўскага.
- прадугледжваў увядзенне пасад ваяводы і кашталяна ў Вільні, Троках і інш. месцах.
Трэба адзначыць, што прывілей 1413 года значна пашырае прававое становішча шляхціча, вызваляе яго ад усякага роду павіннасцей, за выключэннем ваеннай службы і замкавай павіннасці. Ягайла хацеў звязаць унітарнае пытанне з інтарэсамі шырокіх слаеў шляхты. Збліжэнне з Польшчай і знаемства з яе палітычным строем прымушалі шляхту імкнуцца да большага пашырэння сваіх правоў. Шляхта не магла не бачыць, што рэалізацыя яе пажаданняў магла быць толькі пры цесным саюзе Літвы з Польшчай. Які характар прымуць польска-літоўскія адносіны — для шляхты гэта мела важнае значэнне.
Прывілей 1413 года наносіў моцны ўдар літоўскім магнатам, ураўноўваў іх з шляхтай у сферы грамадзянскай праваздольнасці і палітычных правоў. За магнатамі заставаліся толькі службовыя прэрагатывы, і яны разумелі, што далейшае збліжэнне з Польшчай можа прывесці да страты баярствам свайго палітычнага ўплыву і становішча. Уласна кажучы, пытанне прымала інакшы від і зводзілася да пытання аб барацьбе са шляхтай на выснове пашырэння палітычных і юрыдычных праў апошняй. У шляхце польскія дыпламаты атрымалі вернага саюзніка. Палякі пры ўніі ўлічвалі існуючыя суадносіны сіл, узяўшы ад баяр запіс, у якім падкрэсліваліся саюзныя абавязацельства Літвы ў адносінах да Польшчы. Такога роду запіс быў выдадзены і палякам і літоўцам.
Але ўнія 1413 года з´явілася такой жа нетрывалай, як і ранейшыя пагадненні Польшчы і Літвы. Літоўскае баярства не хацела прызнаваць адзінства абедзвюх дзяржаў, нават з асобным гасударом для Літвы, і пасля смерці Вітаўта Вялiкiм князем у 1430г стау Свiдрыгайла, малодшы брат Ягайлы. Ен выступiу супраць вымушанай прапольска-каталiцкай палiтыкi i iмкнууся стварыць лiтоуска-рускую дзяржаву з апорай на праваслауе, у вынiку чаго ВКЛ стала ў варожыя адносіны да Польшчы.
Гарадзенская унія 1432 года і Прывілей Жыгімонта Кейстутавіча 1434 года
Гарадзенская унія — палітычны акт дзяржаўнага саюза Польшчы і ВКЛ, падпісаны ў Гродне 15 кастрычніка 1432. Унія была складзена ва ўмовах грамадзянскай вайны, нядаўняга гвалтоўнага звяржэння вялікага князя Свідрыгайлы і фактычнага падзелу ВКЛ на дзве часткі — пераважна каталіцкую Літву і пераважна праваслаўную Русь пад княжаннем Свідрыгайлы (Вялікае Княства Рускае). Адносіны дзвюх дзяржаў асноўваліся на ўмовах Віленска-Радамскай уніі (1401), і іх вызначэнне шмат у чым даслоўна паўтарала адпаведны тэкст 1401 года. Фактычна, унія стала трыумфам польскай інкарпарацыйнай палітыкі — ВКЛ зводзілася да статуса польскага лена.
Прывілей 1434 года — заканадаўчы акт, выданы 6 мая 1434 вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам. Акт абвяшчаў:
- для праваслаўнай і каталіцкай арыстакратыі саслоўную роўнасць, але не поўную — вышэйшыя дзяржаўныя пасады засталіся недаступнымі для праваслаўных арыстакратаў.
- «Рускім» (то бок праваслаўным) князям і баярам дараваліся права свабоднага распараджэння спадчыннымі маёнткамі.
- недатыкальнасць маёнткаў як спадчынных, так і дадзеных вялікімі князямі.
- права атрымання ў спадчыну зямельных уладанняў жонкай і дзецьмі.
- княжацкія і баярскія падданыя вызваляліся ад некаторых дзяржаўных падаткаў і паіннасцяў.
- праваслаўнай шляхце дазвалялася мець гербы і знакі дваранства нароўні з каталіцкай шляхтай.
Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслужылі падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі першараднае значэнне. Яны стварылі прававыя перадумовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб'яднаўшы яе на класавай аснове.
Прывілей 1447 года
Прывілей 1447 года-заканадаўчы акт (агульназемскі прывілей) у Вялікім Княстве Літоўскім, выдадзены вялікім князем Казімірам у Вільні 2 мая 1447 года. Значна пашырыў правы і прывілеі шляхты, а таксама паклаў пачатак юрыдычнаму афармленню залежнасці сялян ад феадалаў. Прывілей завяршыў працэс прававога афармлення шляхецкага саслоўя.
Прывілей гарантаваў шляхце Вялікага Княства Літоўскага эканамічныя і палітычныя правы (на зямельную ўласнасць, суда над залежным ад іх насельніцтвам, недатыкальнасць права валодання падданымі), забараніў шляхціцам прымаць збеглых «чужых» сялян. Прыватнаўласніцкім сялянам больш не дазвалялася пераходзіць у разрад дзяржаўных і наадварот. Каб не дапусціць пранікнення ў княства польскай шляхты і захаваць яго самастойнасць, зямля, дзяржаўныя пасады, ганаровыя чыны і званні ў Вялікім Княстве Літоўскім даваліся толькі ўраджэнцам княства. Права свабоднага выезду за мяжу, права судзіць сваіх падданых.
Граматай 1447 быў замацаваны і важны прынцып крымінальнага права-адказнасці кожнага чалавека за сваю віну.
Новым у гэтай грамаце было таксама забарона кіраўніцтву раздаваць дзяржаўныя пасады і маёмасць замежнікам. Заканадаўча замацоўваліся тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы і яе суверэнныя правы. Гэтыя умовы былі накіраваны супраць феадалаў.
Аналіз зместу прывілея 1447 года дазваляе зрабіць выснову аб тым, што яго дзяржаўна-прававое значэнне заключалася, перш за ўсё, ва ўзмацненні суверэнітэту і адасобленасці Вялікага Княства Літоўскага, нягледзячы на тое, што вялікі князь Казімір 27 чэрвеня 1447 года стаў каралём Польшчы, і тым самым была абноўлена персанальная Унія дзвюх дзяржаў. Акрамя гэтага прывілеем 1447 года было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты, незалежна ад наяўнасці ў іх гербаў і рэлігійнай прыналежнасці. Такім чынам, прывілей 1447 гадоў паслужылі юрыдычнай асновай афармлення правоў усяго саслоўя шляхты.
Прывілей 1492 года
У 1492 Аляксандр выдаў свой прывілей, якім абавязаўся прымаць важныя рашэнні толькі са згоды паноў-рады. Гэты прывілей развіваў ідэі закладзеныя ў Прывілеі Казіміра (1447). Былі замацаваны асноўныя прынцыпы міжнароднай палітыкі дзяржавы, атрымала юрыдычнае афармленне Паноў-рады — вышэйшы орган дзяржаўнай улады ВКЛ. Па гэтай грамаце вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя сумесна з радай. У выпадку ж, калі пры абмеркаванні ў Радзе якіх-небудзь пастаноў паны-рада не пагодзяцца з меркаваннем вялікага князя, апошні абавязаны быў выконваць іх рашэнне. Класавая і саслоўная накіраванасць граматы асабліва выявілася ў норме, згодна з якой урад абяцаў не ўзвышаць простых людзей над шляхтай.
Фактычна гэта быў прадвеснік Статутаў ВКЛ. Былі прыняты таксама заканадаўчыя акты, паводле якіх усе велікакняжацкія маёнткі абвяшчаліся ўласнасцю дзяржавы і вялікія князі не мелі права іх дарыць, аддаваць у заклад без згоды сойма. У 1505 увёў Радамскую канстытуцыю, якая яшчэ больш пашырыла правы шляхты (прызначыла за соймам права выдаваць законы, тым часам кароль не меў права зацвярджаць іх бяз згоды сенатараў і дэпутатаў). Таксама абяцаў за сябе і сваіх пераемнікаў не рабіць нічога новага ў кіраванні дзяржавай без агульнай згоды сойма.