Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 267 дзён. Гістарычныя падзеі 8 красавіка У 1525 годзе па дагаворы, падпісанаму ў Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў секулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасць ад Польшчы. Хто нарадзіўся 8 красавіка 1922 год: Канстанцін Караткоў, савецкі гаспадарчы дзеяч, заслужаны работнік транспарту РСФСР, ганаровы работнік рачнога флоту РСФСР. 1956 год: Аляксандр Шынкевіч, беларускі краязнавец Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса тэатра і кіно Мэры Пікфард і былы генеральны сакратар ААН Кофі Анан (1997-2006). 8 красавіка ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор архангела Гаўрыіла. Яму маліліся пры хваробах, для выратавання на вадзе, захавання пчол у вуллях, а таксама прасілі абараніць паляўнічых ад мядзведзяў і ўберагчы жывёлу. Таксама сёння шануецца вялебны Васіль Новы. Яму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі. Калі ў гэты дзень былі за