Зроблена разам
У рамках месячніка па добраўпарадкаванні населеных пунктаў кожны тыдзень праходзяць суботнікі па навядзенні парадку і азеляненні тэрыторый устаноў і арганізацый сельсавета.
Ужо высаджана 60 маладых дрэў і кустоў (на здымку), наводзіцца парадак на мемарыялах і воінскіх пахаваннях. Прыбрана смецце і бураломныя дрэвы ўздоўж рэспубліканскіх аўтадарог Р-61, Р-91.
Арганізавана ўборка і вываз смецця з грамадзянскіх могілак. Сіламі ДРБУ № 124 выкананы работы па рамонце дарожнага пакрыцця працягласцю 1,6 км па вуліцы Партызанскай у вёсцы Свідзічы.
Моладзь у дапамогу
Члены клуба "Патрыёты Радзімы" Слабадакучынскай СШ і намеснік старшыні Савета РА ГА "Беларускі саюз афіцэраў" Барыс Дзенісюк добраўпарадкавалі брацкую магілу партызан на грамадзянскіх могілках у Слабада-Кучынцы. Прыбраны сухая трава і леташнее лісце, вынесены апалыя галінкі. Пасля заканчэння ўборкі ўдзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны (на здымку).
Лепім самі
Для выхаванцаў Русакоўскага дзіцячага сада культ-арганізатар Старыцкага СДК Ірына Коршук правяла майстар-клас "Лепім самі". Дзеці пазнаёміліся з рознымі прыёмамі лепкі з салёнага цеста (катанне, выразанне, выцягванне).