Перш за ўсё - добраўпарадкаванне
На тэррыторыі Грозаўскага сельсавета работнікі сельвыканкама і філіяла "Лакнея" ачышчалі прыдарожную паласу ў вёсцы Камсамольская ад паваленных дрэў, сухой травы і галля (на здымку).
Навялі парадак на тэрыторыях мемарыялаў і помнікаў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтымі днямі педагагічны калектыў і тэхперсанал Камсамольскай СШ бялілі ствалы дрэў, а работнікі філіяла "ДРБУ №124" правялі рамонт дарогі да могілак у вёсцы Труханавічы.
Аднаўляюць лясы
Установы адукацыі, размешчаныя на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета, аказваюць дапамогу Капыльскаму вопытнаму лясгасу ў пасадцы дрэў.
Падарожжа ў Хатынь
У Грозаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў прайшло мерапрыемства "Попел Хатыні".
Пражываючыя здзейснілі завочнае падарожжа па мемарыяльным комплексе. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце прэзентацыі, падчас якой дэманстраваліся слайды з фотаздымкамі. Гучалі песні і вершы пра спаленую вёску Хатынь.