Старонкі гісторыі У Мажскай пачатковай школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі ў Хатыні (на здымку). Навучэнцы змаглі паглыбіць веды аб гістарычным мінулым нашай дзяржавы, аб трагічных падзеях у Хатыні, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Чысціня і парадак На тэрыторыі сельсавета прайшлі мерапрыемствы ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні. Так, былі пасаджаны маладыя дрэўцы ў аграгарадку Мажа, добраўпарадкаваны помнікі воінскай славы і месцы воінскіх пахаванняў. З тэрыторыі могілак вывезена смецце, для навядзення парадку на ўчастках з пахаваннямі завезены пясок. Работы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні працягваюцца. На кантролі - звароты грамадзян У Капыльскім сельвыканкаме праводзіцца аператыўная работа са зваротамі грамадзян, многія з якіх датычацца якасці дарожнага палатна. Таму гэтымі днямі сіламі Капыльскай ЖКГ праводзіцца грэйдзіраванне мясцовых дарог. Что нового на территории Копыльс
Что нового на территории Копыльского сельсовета?
6 апреля 20246 апр 2024
4
~1 мин