З вясной прыходзіць парадак вяскоўцы актыўна прыбіраюць сваю малую радзіму. Так, у рамках месячніка па навядзенні парадку ў філіяле "Вялікая Раёўка" прыводзяць да ладу прыдамавыя тэрыторыі і пустыя ўчасткі. А нядаўна работнікі гаспадаркі высадзілі 85 ліставых дрэў каля малочнатаварнай фермы "Вялікая Раёўка". У вёсцы Навасёлкі педагогі і навучэнцы мясцовай базавай школы добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол каплічкі, а таксама пасадзілі каля яе хвоі. Дарэчы, частку дрэў высадзілі яшчэ ў мінулым годзе. Сіламі работнікаў школы прыбіралі ад пустазелля і кустоў і вуліцы населенага пункта. Варта сказаць і пра Цімкавіцкую СШ. Дзеці разам з педагогамі наводзілі парадак на месцах воінскіх пахаванняў, штаба пагранічнага атрада, на брацкай магіле савецкіх воінаў-пагранічнікаў (на здымку) і ля помніка загінулым жыхарам Цімкавіч. У работу па навядзенні парадку актыўна ўключыліся і прадстаўнікі мясцовага дзіцячага сада. На суботнік выйшлі супрацоўнікі філіяла "Аўтамабільны парк № 21" ААТ "Мінаблаўтатран
О жизни на территории Тимковичского сельсовета
6 апреля 20246 апр 2024
3
1 мин