Гэты дзень з'яўляецца сто восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 258 дзён. Гістарычныя падзеі 17 красавіка У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Індыяй і Ірландыяй. Хто нарадзіўся 17 красавіка 1917 год: Леанід Бражнік, беларускі оперны спявак. 1936 год: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык. Таксама сёння нарадзіліся англійскі акцёр Шон Бін і англійская спявачка і мадэль Вікторыя Бекхэм. 17 красавіка ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Зосімы і Іосіфа Песнапісца. У народзе святога Іосіфа называлі Осіп Песнапевец, па-свойму трактуючы яго прозвішча. У гэты дзень пачынаюць спяваць першыя пеўчыя птушкі. Калі на алешыне да гэтага часу ўжо шмат каташкоў, будзе добры ўраджай аўса. А что у нас в календаре? 17 апреля