Адным з найбольш цікавых вясенніх абрадаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’яўляецца «Ваджэнне Сулы». У 2019 годзе ён нават быў ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны. Звычайна абрад суправаджаецца песнямі, прыпеўкамі, пачастункамі і народнымі гуляннямі. Праводзяць Сулу перш за ўсё для добрага будучага ўраджаю, моцнага здароўя ўсіх мясцовых жыхароў і каб засцерагчыся ад прыроднай стыхіі – маланкі. Сула аб’ядноўвае дзве суседнія вёскі ў Гомельскім раёне – Гадзічава і Маркавічы. Асноўныя ўдзельнікі – мясцовая моладзь. Абрадавыя дзеі, як зазвычай, выконваюць жанчыны і дзяўчаты, апранутыя ў прыгожыя самаробныя строі. У абрадзе прымаюць удзел і зусім маленькія дзеці. Яны сімвалізуюць насенне жыта, якое прарастае, дзякуючы сонечнаму цяплу і вільгаці. Слова «Сула» ў разуменні вяскоўцаў азначае як само абрадавае дзейства, так і сукупнасць усіх яго ўдзельнікаў. Абрад праводзяць на другі дзень пасля Вялікадня (у 2024 годзе абрад адбудзецца 6 мая). Водзяць Сулу на другі
«Ваджэнне Сулы». Чым прыметны вясеннi абрад?
28 марта 202428 мар 2024
1 мин