Дасканальна адпрацавана тэхналогія пасяўной у ААТ "Семежава", дзе вясенне-палявыя работы пачалі аднымі з першых у раёне, а вось сяўбу яравых збожжавых ужо нават паспелі скончыць. Палі гаспадаркі цешаць вока сваёй дагледжанасцю. – Нават самыя вопытныя аграрыі не памятаюць, каб работы ў полі пачыналіся ў лютым, – разважае начальнік аддзела раслінаводства ААТ "Семежава" Мікалай Кулік. – У гэтым годзе апрацоўку глебы пачалі яшчэ ў канцы апошняга месяца зімы, прыкладна тыдні на два раней, чым у мінулым, затым на палі выйшлі сеялкі. Каб атрымаць добрыя намалоты, пасеяць яравыя збожжавыя трэба тыдні за два-тры. Далейшае прамару-джванне з тэрмінамі прыводзіць да страты ўраджайнасці. Ды і самі яравыя будуць больш устойлівыя да шкоднікаў. Пачалі з ячменю, бо гэтая культура непатрабавальная, найбольш холадаўстойлівая з яравой збожжавай групы. – Пад яго адвялі 100 га: сяўба днямі ўжо скончана, – расказвае Мікалай Міхайлавіч. – Прыступілі і да іншых культур. Усяго ж пад пасяўныя плошчы ў гаспадарцы
Аграрии ОАО "Семежево" сев озимых яровых провели ячменем
29 марта 202429 мар 2024
2
2 мин