Сёння мы ўсё часцей гаворым пра нашу культурную спадчыну і ўсё часцей кіруем позірк у мінулае, каб адшукаць свае карані, вытокі свайго сумлення і рэчаіснасці. Гэта думка стала лейтматывам літаратурна-музычнай вечарыны “Паэзія, Жанчына і Вясна” ў гасцёўні “Сустрэчы”. Кнігу казак “Купальскі вянок”, якая нядаўна пабачыла свет, прэзентавала Эдзіта БРАНЦЭВІЧ. “Працяглы час я цікаўлюся традыцыйнай духоўнай культурай беларускага народа, пабывала ўжо на шматлікіх этнафэстах і вечарынах, удзельнічала ў абрадах, - адзначыла Эдзіта Бранцэвіч. - Калі пачала працаваць з дзецьмі ў дзіцячых садках, то ўбачыла, што малыя актыўна цікавяцца незвычайнымі чароўнымі істотамі. Яны ўвесь час прыносілі з сабой то Бэтмэна, то Чалавека-Павука, то Сірэнагаловага. Праглядзеўшы “мульцікі”, яны пачыналі гуляць з героямі, пастаянна іх цытаваць. Мне стала крыўдна, што дзеці гуляюць з героямі чужой культуры. У нас, беларусаў, ёсць шыкоўны пласт міфалогіі, які малазнаёмы падрастаючаму пакаленню. Я пачала знаёміць дзяц
Паэзія, Жанчына і Вясна. У цэнтральнай раённай бібліятэцы - прэзентацыя кнігі казак “Купальскі вянок”
27 марта 202427 мар 2024
3
2 мин