У гэтым годзе хрысціяне каталіцкага веравызнання вельмі рана адзначылі адну з важных падзей у жыцці Езуса – Яго ўрачысты ўваход у Іерусалім. Як сімвал вітання Хрыстуса 24 сакавіка жыхары Капыля і госці горада сабраліся ў касцёле святых Пятра і Паўла з упрыгожанымі вербачкамі. Зразумела, што само па сабе бласлаўленне вярбы, якое правёў ксёндз Андрэй Калядка, без малітвы і ўсведамлення важнасці падзеі мала што значыць. На парозе Вялікага тыдня Пальмовая нядзеля пабуджае да разважанняў над бясконцай Божай любоўю і грэшнасцю чалавека. Падчас святочнага набажэнства гучалі ўрыўкі з Евангелля, над якімі прысутныя моўчкі разважалі. Разважанні як сумныя, бо Езусу здрадзіў адзін з апосталаў і ў Пальмовую нядзелю Ён уваходзіць у Іерусалім, каб атрымаць цярновы вянок, так і радасныя: з гэтага дня пачынаецца літургічны перыяд успаміну падзеяў, праз якія здзейнілася збаўленне свету. – З Вербнай нядзелі Касцёл распачынае Вялікі тыдзень, час падрыхтоўкі да галоўнага хрысціянскага свята Вялікадня, – ад
Копыльские католики отметили Вербное воскресенье
27 марта 202427 мар 2024
4
1 мин