Сей авёс у гразь - будзеш князь. Гэту ісціну добра ведаюць аграрыі ААТ "Старыца-Агра" Па традыцыі аграрыі ААТ "Старыца-Агра" пачынаюць сяўбу з аўса. Чаму звычайна першай сеюць гэтую культуру? – Гэта тлумачыцца яе асаблівасцямі, у прыватнасці, вільгацелюбівасцю, – адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі. – Нездарма кажуць у народзе: сей авёс у гразь – будзеш князь. Яму трэба значна больш вільгаці, чым іншым злакам. Акрамя таго, раннія тэрміны сяўбы зніжаюць працэнт пашкоджання раслін шкоднікамі і хваробамі. Але і занадта рана сеяць авёс таксама небяспечна: у мёрзлай глебе насенне доўга прарастае і нават можа загінуць. Таму тэрміны сяўбы трэба падбіраць аптымальныя. Авёс устойлівы да нізкіх тэмператур, вось з яго і пачалі. Неабходна пасеяць 150 га культуры, далей прыступім да ячменю. Працаўнікі гаспадаркі спакойна ставяцца да таго, што сёлета выйшлі ў поле на два тыдні раней (29 лютага), чым звычайна. Землі ў некаторых частках гаспадаркі лёгкія, пясчаныя, без суглінку
Аграрии ОАО "Старица-Агро" одними из первых в районе приступили к севу яровых
27 марта 202427 мар 2024
2
2 мин