Найти тему

Памяць на доўгае захаванне

У адным з пакояў Бялкоўшчынскага Дома культуры размешчаны рэчы, што прынеслі сюды мясцовыя людзі на выставу. Сярод іх – работы Славы Янушкевіча, які сем гадоў таму пайшоў з жыцця, але на памяць землякам пакінуў сваю творчасць.

Чаканка і незвычайны роспіс па дрэве (работам некалькі дзясяткаў гадоў). Іх перадала на захаванне сястра Лідзія Дзеньгуб, якая цяпер жыве ў Бялкоўшчыне, а раней – на хутары Харукова, менавіта там займаўся творчасцю яе брат.