Справа агульная Актыўна падключыліся да месячніка па навядзенні парадку на зямлі жыхары сельсавета. Работнікі сельвыканкама, а таксама клуба і бібліятэкі наводзяць парадак на грамадзянскіх могілках у Бучаціне. Яны прыбралі тэрыторыю ад смецця і сухой расліннасці, а супрацоўнікі лясгаса дапамаглі выразаць акацыі. Добрая справа аб’яднала і работнікаў мясцовай школы, якія навялі марафет на зямельным участку пустуючага дома ў Бучаціне па вул. Савецкай. Чыстая зямля Жыліхаўскім сельскім домам культуры сумесна з сельскай бібліятэкай праве-дзены працоўны дэсант "Чыстая Зямля". Вялікую дапамогу ў навядзенні парадку аказалі хлапчукі аграгарадка, якія дапамаглі прыбраць дзіцячую пляцоўку, тэрыторыю ўздоўж дарогі і каля альтанкі, дзе любяць праводзіць час з сябрамі пасля навучальнага тыдня. У гасцях у казкі Весела і цікава правялі свой вольны час выхаванцы Жыліхаўскага дзіцячага сада. Для іх прайшла займальная віктарына "У гасцях у казкі". Дзеці з задавальненнем адправіліся ў падарожжа па казках
О жизни на территории Бучатинского сельсовета
4 апреля 20244 апр 2024
1 мин