Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 270 дзён. Якія падзеі адбыліся 5 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik. Гістарычныя падзеі 5 красавіка У 1936 годзе адкрыўся Музей Беларускага Палесся. У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР аб’явіў 26 красавіка днём Чарнобыльскай трагедыі. Хто нарадзіўся 5 красавіка 1793 год: Канстанцін Радзівіл, палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых беларускіх фалькларыстаў. 1954 год: Марыя Дзмітранок, беларуская паэтэса, стваральніца першай у Беларусі школы паэзіі "Лотас". Таксама сёння нарадзіліся англійскі філосаф Томас Гобс і шведская спявачка, музычны прадзюсар, салістка групы ABBA Агнэта Фэльтског. 5 красавіка ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Нікана Пячэрскага. У гэты дзень прыбіраліся ў хаце, а пасля прапальвалі ў лазні. Назіралі за надвор'ем: калі аблокі плывуць па небе, хутка пройдуць цёплыя дажджы. Зорнае неба прад