Гэты дзень з'яўляецца васьмідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 286 дзён. Гістарычныя падзеі 20 сакавіка У 1690 годзе Людвіка Караліна Радзівіл выдала прывілей, у якім абвяшчала ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена. Хто нарадзіўся 20 сакавіка 1862 год: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнаўца, бацька беларускага паэта Максима Багдановіча. 1954 год: Мікола Мятліцкі, беларускі паэт. Таксама сёння нарадзіліся савецкі і расійскі піяніст Святаслаў Рыхтэр і нарвежскі драматург Генрых Ібсен. 20 сакавіка ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутнікаў Васіля, Яфрэма, Капітона і іншых. У народзе святога Васіля называлі Васіль-капельнік. Надвор'е ў гэты час пераменлівае: то адліга, то падмарозіць. У вёсках кажуць, што калі на Капельніка са страхі падае ком снегу, гэта грахі на зямлю падаюць. Калі далягляд 20 сакавік