Пальмовая нядзеля распачынае ў Каталіцкім Касцёле Вялікі тыдзень. Звычай асвячэння пальмовых і вербных галінак з’явіўся ва ўсім Касцёле ў XI стагоддзі. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе сваю вопратку, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: "Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана". Нядзеля Мукі Пана. На літургію святары апранаюцца ў літургічнае адзенне чырвонага колеру. У гэты дзень падчас святой Імшы чытаецца або спяваецца з падзелам на ролі апісанне Мукі Хрыста. Таму другая назва Пальмовай нядзелі – нядзеля Мукі Пана. Нягледзячы на гэта, урачыстасць мае радасны характар, бо з яе пачынаецца літургічны ўспамін падзей, у якіх здзейснілася збаўленне свету. Хрысціянскія таямніцы веры ўзаемна прасякаюць адна адну: хвала і радасць ствараюць непадзельную цэласнасць з цярпеннем, а яно, у сваю чаргу, прадвяшча
Вербное воскресенье - праздник в душе и сердце
20 марта 202420 мар 2024
6
1 мин