Гэты дзень з'яўляецца семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 291 дзень. Гістарычныя падзеі У 1982 годзе адкрыўся Беларускі музей у Ляймене. У 1994 годзе была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Хто нарадзіўся 15 сакавіка 1781 год: Юзаф Завадскі, віленскі друкар. 1930 год: Жарэс Алфёраў, расійскі фізік, ураджэнец Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Юрый Бондараў і польскі кінарэжысёр і сцэнарыст Ежы Гофман. 15 сакавіка ў народным календары Масленіца працягваецца. Пятніца была прысвечана шанаванню цешчы, якую зяць запрашаў з адваротным візітам на свае пачастункі. Цяпер бліны павінна была пячы яго жонка, гэтак значыць цешчына дачка. Так адзначалі "цешчыны вячоркі". Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота, якогда ў народзе называлі Фядотам. У гэты дзень звычайна пачынаецца адліга, але холад яшчэ вернецца. Калі ж на Фядота адчуваецца мароз, трава доўга не вырасце. Сонечны поўдзень