Гэты дзень з'яўляецца семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 292 дні. Гістарычныя падзеі 14 сакавіка У 2006 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра. Хто нарадзіўся 14 сакавіка 1931 год: Павел Місько, беларускі пісьменнік. 1938 год: Мікалай Цішачкін, беларускі акцёр. Таксама сёння нарадзіліся італьянскі астраном Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі і нямецкі фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці Альберт Эйнштэйн. 14 сакавіка ў народным календары Палова Масленічнага тыдня. У чацвер усялякая праца спынялася, бо прыходзіў час Шырокай Маслёнкі. Хлопцы запрагалі коней у сані, якія ўпрыгожвалі званочкамі і стужкамі розных колераў, каб весялей было пракаціцца па вёсцы, усе спявалі маслянічныя песні, таксама ладзілся кулачныя баі. Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Еўдакіі Іліапольскай, якую ў народзе называлі Аўдоцця. У гэты дзень назіралі за надвор'ем і па ім прадказвалі, якім будзе год. Калі са страхі капала, л