Абраны новы старшыня
У Капыльскім сельвыканкаме новы старшыня – Ірына Мікалаеўна Кісляк. Да таго, як узначаліла сельвыканкам, Ірына Мікалаеўна з’яўлялася старшынёй Капыльскага раённага Савета дэпутатаў.
Пра здароўе і не толькі
У Мажскай пачатковай школе адбылася відэа-віктарына "Будучыня дзікай прыроды ў руках кожнага", дзе вучні змаглі сістэматызаваць веды аб свеце дзікай прыроды і экалагічных праблемах. Галоўная мэта мерапрыемства – выхаваць беражлівыя адносіны да прыроды. А вось пра здароўе гаварылі падчас правядзення прафілактычнай гадзіны "Маё здароўе – падмурак нацыі", дзе дзеці даведаліся пра небяспеку, якую ўтойваюць наркотыкі.
Спачын і занятак
На базе раённага цэнтра традыцыйнай культуры Капыльскага раёна ў рамках справаздачна-выбарнага сходу ААТ "Піянер-Агра" адбыўся выязны канцэрт з удзелам самадзейных артыстаў і творчых калектываў Капыльскага РЦК "Тут для рук сваіх знойдзеш спачын i занятак". Таксама была арганізавана выстава работ, зробленых майстрамі цэнтра з другаснай сыравіны.
Месячнік навядзення парадку
У Капыльскім раёне, як і ва ўсёй краіне, стартуе акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў. У Капыльскім сельсавеце запланаваны адпаведныя мерапрыемствы.