Падсыпка дарог Работы па добраўпарадкаванні вулічна-дарожнай сеткі ў населеных пунктах сельсавета праводзяцца ў планавым рэжыме. Так, сіламі ДРБУ № 124 зроблена падсыпка ўчастка дарогі ад Лоцвін да Засцеб’я, а тэхнікай мясцовай гаспадаркі – вуліцы Працоўнай у Лоцвінах. Клопат пра бяспеку Жылы сектар на асаблівым кантролі ў членаў камісіі па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх. – Асаблівую ўвагу ўдзяляем шматдзетным сем’ям і сем’ям, дзе непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, інвалідам, а таксама асобам, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, – адзначыла старшыня сельвыканкама Ірына Запольская. – З пачатку года абследавана ўжо 220 домаўладанняў. "Ад даўніны да сучаснасці" У рамках тыдня традыцыйнага мастацтва ў Лоцвінскім цэнтры аматарскай творчасці для землякоў арганізавана выстава калекцыі жаночых хустак "Ад даўніны да сучаснасці" (на здымку). Збіралася
О жизни на территории Бобовнянского сельсовета
14 марта 202414 мар 2024
5
1 мин