Найти тему
Одно Окно

Што можна зрабіць, каб беларускай мовы было больш?

Згодна з вынікамі апытання інстытута «Палітычная сфера», 70% рэспандэнтаў не лічаць неабходным мяняць мову выкладання школьных дысцыплін з рускай на беларускую. Толькі 16% апытаных падтрымалі павелічэнне беларускамоўных праграм за кошт скарачэння рускамоўных.

Служба "Одно Окно". Чат и прямая линия работают с 12 до 20:00 по беларусскому времени

Але для таго, каб мова жыла, трэба пашыраць яе ўжыванне. Як гэта можна зрабіць?

1.Карыстацца “Мова ботам”. У iм ёсць прававая інфармацыя пра звароты за беларускую мову на шыльдах, таварах, прыпынках, кавярнях, дамовах і г. д., дакументы, якія могуць вам спатрэбіцца: позвы, даверанасці, дамовы і іншае.

Спасылка: https://t.me/sluchakbot

2. Скарыстацца гідам SOJKA “8 спосабаў падвучыць беларускую мову”: https://sojka.io/by/guides/belarusian-language

3. Слухаць аўдыякнігi на беларускай мове і беларускіх аўтараў: https://audiobooks.by/

4. Усталяваць на свой тэлефон праграмы, якія дапамагаюць часцей размаўляць на беларускай мове. Невялікі гід тут: https://nashaniva.com/ru/301377

5. Спявайце на беларускай мове разам з каналам «Belaruskae KARAOKE»: https://www.youtube.com/@karaoke-pinsk/videos

А калі вы сутыкнуліся з дыскрымінацыяй з-за таго, што размаўляеце на беларускай мове, пішыце ці тэлефануйце нам на гарачую лінію “Адно Акно”: https://by.social/