Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 302 дні. Гістарычныя падзеі 4 сакавіка У 1386 годзе Ягайла быў каранаваны польскай каронай як Уладзіслаў II. З 1999 года адзначаецца Дзень беларускай міліцыі. Хто нарадзіўся 4 сакавіка 1634 год: Казімір Лышчынскі, вялікалітоўскі філосаф. 1782 год: Казімір Ельскі, беларускі скульптар. 1938 год: Леанід Трушко, беларускі акцёр. Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар і скрыпач Антоніа Вівальдзі і французскі кампазітар Поль Марыа. 4 сакавіка ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70-ці Архіпа і Філімона, а таксама роўнаапостальнай пакутніцы Апфіі. Сонечны дзень 4 сакавіка прадвяшчае ўрадлівы год. Калі яшчэ не сышоў снег, лічылася, што вясна будзе позняя, пацяплее яшчэ не вельмі хутка. А что у нас в календаре? 4 марта