1 сакавіка 2024 г.
Музей гісторыі горада Мінска запрашае на штогадовае мерапрыемства, прысвечанае першай летапіснай згадцы Мінска. Сёлета лекторый «Ад Менкі да Нямігі» арганізаваны сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і адбудзецца 1 сакавіка 2024 года ў 18.00 у Мінскай гарадской ратушы.
- 🔸 Лектарамі выступяць вучоныя, кандыдаты гістарычных навук, якія займаюцца даследаваннем арехалагічнага комплексу на рацэ Менцы, вывучэннем Мінскага замчышча, аналізам згадак пра старажытнарускія княства ў сярэднявечных хроніках.
- 🔸 Упрыгажэннем вечарыны стане выступленне опернай спявачкі, лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірыны Лой і студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Віктара Багачова. У іх выкананні прагучаць арыі з оперы А.П. Барадзіна «Князь Ігар».
Уваход на мерапрыемства — 5,00 рублёў.