Пасля вучобы ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы ў яе была магчымасць застацца ў ВНУ і выкладаць студэнтам. Але яна вырашыла вярнуцца на малую радзіму. І не шкадуе. З цеплынёй і пяшчотай апявае ў сваіх вершах яна родную старонку. «Божы Дар называлі раней вёску, у якой я нарадзілася. Недзе ў сярэдзіне мінулага стагоддзя яе перайменавалі ў Хадакі. Дарэчы, так называлі боты, у якіх адрэзаны халявы, – кажа Ірына Мароз. – Я скончыла Бялкоўшчынкую базавую школу, а пасля перайшла ў горад – у СШ №4. З маленства любіла рыфмаваць. Сваё першае чатырохрадкоўе склала ў пяцігадовым узросце – прысвяціла яго Алегу Кашавому. У школе была адным з аўтараў «Баявога лістка». Памятаю двойчы напісала сатырычныя чатырохрадкоўі пра свайго аднакласніка, за што і дагэтуль мне сорамна. Нярэдка сачыненні пісала ў вершах. А свой першы ганарар атрымала за верш пра бацьку, які надрукавалі ў «Светлым шляху». Ірына паступіла на аддзяленне рускай і беларускай філалогіі, стала сябрам літаратурнага аб’яднання «Надн