Найти в Дзене
СМОЛЕВИЧИ | Новости

Жыхарка Вялікага Залужжа расказала гісторыю мясцовай каплічкі

Все материалы

ВЯЛІКАЕ ЗАЛУЖЖА, Азярыцка-Слабадскі сельсавет. Марыя Ільінішна ШАРАМЕТ у ліпені адзначыла 90-годдзе. Наша субяседніца нарадзілася, выйшла замуж і ўвесь час пражыла у родным Вялікім Залужжы. Ад яе мы даведаліся гісторыю мясцовая святыні — маленькай каплічкі — і пра прыгожы беларускі абрад.

— Капліца наша мае цікавую гісторыю, — расказвае мая суразмоўца. —  Да вайны мы абракліся і паставілі ў вёсцы тры крыжы: у пачатку, пасярэдзіне і ў канцы.

-2

— А что значыць «абракліся»?

— Гэта быў такі абрад — абрачэнне, ад слова “аброк”, жэртва Богу. А ў вайну рабілі такое абрачэнне:  жанчыны нашы сабраліся ў адной хаце і абракліся выткаць рушнік дліной 3-4 метры. Ён называўся абудзённік — таму што трэба яго было зрабіць за адзін дзень. Помню,  сабралося вельмі шмат жанчын са ўсёй вескі, і мы, дзеці, памагалі. За адзін дзень трэба было  лён высушыць, змяць, спрасці і наткаць. Была ў нас на балоце лужа вялікая, і ўсе жанчыны, як наткалі, пайшлі да гэтай лужыны і  выбівалі рушнік пранікамі, адбялілі,высушылі і панеслі на крыж… І праўда, за ўсю вайну ніхто з нашых не загінуў і ніводную хату не спалілі.

-3

Мы доўгі час хадзілі да крыжа, што быў па сярэдзіне.  Ужо праз шмат гадоў пасля вайны сусед, які жыве побач, прапанаваў на яго месцы пабудаваць драўляную каплічку. Мы склаліся грашыма і паставілі. Доўга да яе хадзілі. Тут ужо абракалася кожная сям’я: хто ікону прынясе, хто кветкі.  І там стаяла чашачка, куды мы прыносілі грошы, на якія потым жанчына, што жыла побач з каплічкай, пакупала рушнікі ці што яшчэ было трэба, какб упрыгожыць гэта месца. І вось аднойчы забраліся туды двое маладых хлопцаў, якія выпівалі. Можа, яны там курылі, таму што каплічка загарэлася…

-4

Тады ўжо другі сусед, што жыве побач, вырашыў аднавіць усе на свае грошы. Мы скалаліся яму ў дапамогу, але ен грошай не ўзяў, а сказаў: “Давайце іх занясем у царкву”. Сам ен каплічку адбудаваў, выкрасіў.

-5

Зараз некалькі разоў на год прыязджае да нас бацюшка, і тады мы ўсе ідзем да каплічкі.Там у нас і крыж , і шмат ікон. І сярод іх ёсць мая — Мікалая Цудатворца”.