Гэты здымак даслала нам жыхарка горада Баранавічы. У пачатку 2000-х, калі яна была падлеткам, то пабачыла ў сяброў некалькі здымкаў зробленых з дэльтаплана. Фота яе зачаравалі і яна зрабіла копіі. У той час звыклых для нас дронаў не існавала, апісвалі іх толькі ў фантастынчых раманах. Таму здымкі з вышыні птушынага палёту былі вельмі рэдкімі. На здымку мы бачым, вуліцу Тэльмана ў раёне сучаснага кірмашу «Аляксееўскі». Відаць толькі збудаваная царква Аляксандра Неўскага. Пляц вакол яе яшчэ не добраўпарадкаваны. Але на здымку ўжо бачны купалы, якія ўсталявалі ў 1998 годзе. У той самы год, 6 верасня ў царкве правялі першую службу. Няма яшчэ нават знаку на будаўніцтва царкоўнапрыходскага дома, што пабудавалі ў 2000 годзе, ні капліцы для асвячэння вады, што ўзвялі ў 2003-м. Можна пабачыць, што таксама няма і крамы «Цвік». А на месцы цяперашняга аўтобуснага прыпынку – платная стаянка для аўто. Прыватны сектар таксама толькі пачынаў свае будаўніцтва. Знізу здымка відаць кавалачак дзевяціпавяр
Баранавічы: гісторыя на адным здымку. Як выглядаў Усходні мікрараён з дэльтаплана ў 1998 годзе
23 февраля 202423 фев 2024
4
1 мин