«АiФ» сустрэўся з пляменнікам народнага паэта Віталём Маслоўскім. І пагаварыў з ім пра жыццё яго знакамітага сваяка. Рэліквія - Мая мацi Надзея Аляксандраўна– родная сястра Аркадзя Куляшова. І яна падарыла мне самы каштоўны падарунак– рэліквію, якая нагадвае мне не толькі пра яе, але і пра майго дзядзьку. І кажу я пра кнігу 1943 года выпуску. Пра паэму «Сцяг брыгады». Калі кніга выйшла ў Маскве, на рускую мову яе пераклаў Міхаіл Ісакоўскі. І гэтую кнігу чыталі салдаты. Югаслаўскі пісьменнік Радаван Зогавіч пасля скажа: «Дзесьці ў канцы 43-года ў Чарнагорыі, дзе мы вялі цяжкія баі, савецкі самалёт даставіў патрэбныя нам баявыя прыпасы і медыкаменты. І разам з iмi прыехалi некалькі новых кніг пра вайну. У іх ліку паэма «Сцяг брыгады» на рускай мове. Паэма ашаламіла мяне. Я чытаў і перачытваў яе шмат разоў. Гэта была паэзія, якая... надавала нам духоўныя сілы... » Алеся У вёсцы яго ласкава называлі Кадзiк. Бо імя Аркадзь гучала занадта афіцыйна для дзяцей. Аднак Куляшоў, нягледзячы на ўзр
«Жывы чалавек». Споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова
22 февраля 202422 фев 2024
7
2 мин