Гісторыя беларускай мовы сапраўды багатая. У школах дзеці вывучаюць творы такіх аўтараў, як Васіль Быкаў, Якуб Колас, Янка Купала, Максім Танк ды іншых. Гэтыя імёны знаёмы чытачам далёка за межамі нашай краіны. Напрыклад, аповесць Быкава "Альпійская балада" з’яўляецца сусветна вядомай, як і вершы Купалы. Многія літаратурныя дзеячы праславілі беларускую культуру і ўпісалі сваё імя ў гісторыю. Цяпер дзеці вывучаюць іх творы на ўроках у школе, пачынаючы з першага класа. Паколькі задачай Дня роднай мовы з’яўляецца не толькі захаваць, але і папулярызаваць культуру нашай краіны, таму свята адзначаецца ў школах і ўніверсітэтах, а непасрэдны ўдзел прымаюць дзеці і падлеткі, якія ў будучыні і будуць адказныя за беларускую гісторыю. Напрыклад, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі з 6 па 25 лютага 2024 года праводзіць шэраг мерапрыемстваў для моладзі, у ліку якіх розныя майстар-класы, лекцыі і адукацыйна-забаўляльныя гульні. Вось успаміны вучаніцы 10 класа гiмназii № 14 г. Мінска М