Таццяна ГНЯЦЬКО, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі: – Родная мова, на маю думку, – гэта мова, якую мы чуем з першых хвілін нашага нараджэння і якая акружае нас практычна ўвесь час. Мае бацькі размаўлялі на беларускай мове, а сваім прыкладам нас, дзяцей і ўнукаў, выхоўвалі ў духу павагі і любові да роднага слова. Беларуская мова – безумоўна, займае асаблівае месца ў маім жыцці, бо гэта мая родная мова, на якой я размаўляю, чытаю і іншым раю. Ілья КІВАЧУК, навучэнец І курса Капыльскага дзяржаўнага каледжа (Брэсцкая вобласць, Маларыцкі раён, вёска Арэхава): – У верасні мінулага года разам з сяброўкай вырашылі паспрабаваць размаўляць толькі на беларускай мове. І атрымалася. Да прыняцця такога рашэння натхніла нас мая старэйшая сястра Валянціна, якая працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Спачатку, канешне, было цяжка, бо прывычнай, як і для ўсіх, была трасянка. Зараз я выкарыстоўваю ў паўсядзённым жыцці толькі беларускую
Что думают о родном языке на Копыльщине? Рассказываем
21 февраля 202421 фев 2024
1 мин