Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Сёння прэстыжна валодаць замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай, кітайскай. А роднай, беларускай? Беларускую мову мы вывучаем у школах, каледжах, нядрэнна разумеем. Аднак, для большасці грамадзян нашай краіны пастаянным сродкам зносін з’яўляецца руская мова. На жаль, беларуская мова мала выкарыстоўваецца ў паўсядзённасці. Тым не менш, эксперты лічаць, што беларуская мова апошнім часам стала больш актыўна ўжывацца ў сферы рэкламы, культуры, бізнесу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы. Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням. Сваёй роднай мовай я лічу ў першую чаргу беларускую. Бо менавіта яна гучала з вуснаў маіх матулі і бабулі. Прычым, не ўсе словы былі літаратурнымі, успамінаецца шмат дыялектызмаў. Мабыць, назаўсёды застанецца ў памяці расповед бабулі Ганны, якая расказвала, што