Гэты дзень з'яўляецца пяцідзесятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 316 дзён. Гістарычныя падзеі 19 лютага У 1918 годзе выканкам і СНК Заходняй вобласці і фронту выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканаўчы камітэт Савета Усебеларускага з'езда ў загадзе №1 абвясціў, што "ўзяў уладу ў свае рукі". У 1997 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Перу. Хто нарадзіўся 19 лютага 1767 год: Юзаф Пешка, польскі і беларускі жывапісец. 1890 год: Казімір Сваяк, беларускі каталіцкі свяшчэннік, паэт. 1908 год: Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт. Таксама сёння нарадзіліся польскі астраном, матэматык Мікалай Капернік і амерыканскі кінаакцёр Лі Марвін. 19 лютага ў народным календары У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Вукола, якога ў народзе называлі Вуколам-цялятнікам. У гэты час пачынаўся веснавы ацёл кароў. Нованароджанае цяля заносілі ў хату, каб яно не замёрзла і не захварэла. У гэты дзень нічога нельга было пазычаць з хаты, каб не аддаць шчасце,