Служба ў арміі — гэта тая мяжа, што аддзяляе дзяцінства і юнацтва ад сталасці. Менавіта так думае наш зямляк, ураджэнец аг. Быстрыца Дзяніс Давідоўскі (на здымку). Нашы бацькі і дзяды лічылі за гонар прайсці тэрміновую армейскую службу: толькі пасля гэтага можна было лічыць сябе сапраўдным мужчынам. Аднак прыярытэты ў грамадстве пачалі змяняцца, і здараецца, што сучасныя юнакі ўспрымаюць час службы як марна страчаны. Дзяніс жа прызнаецца, што так ніколі не думаў. Юнак атрымаў павестку ў ваенкамаце і адразу выказаў жаданне трапіць у войскі спецыяльнага прызначэння. Але рэалізаваць задуманае аказалася не так проста: хлопцу давялося прайсці сур’ёзнае субяседаванне, падчас якога высвятляліся як фізічная падрыхтоўка прызыўніка, так і яго маральны стан. Прызнаецца, што цікавіліся нават яго стаўленнем да татуіровак. У выніку кандыдатура Давідоўскага поўнасцю задаволіла будучых камандзіраў, і праз некаторы час ён апрануў форму радавога роты войскаў спецыяльнага прызначэння Міністэрства ўнутра