Час аддаляе ад тых жудасных падзей. Аднак памяць пра вайну па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцы Канстанціна Літвака, асабліва ў дні, калі адзначаюць завяршэнне афганскай аперацыі. Радзіма Канстанціна Пятровіча ў далёкай Малдове. Але ў той час, калі нашы рэспублікі яшчэ ўваходзілі ў адзіны Саюз, юнак быў прызваны ў Савецкую Армію. Два з паловай гады яго маладога жыцця аддадзены злашчаснаму Афганістану, дзе ішлі баявыя дзеянні. Па дарозе, у цягніку, прадчуванні васямнаццацігадовых юнакоў пацвердзіліся: так, іх будуць рыхтаваць да адпраўкі ў гэту азіяцкую краіну. Далей была вучэбка ва Узбекістане. Навабранцаў вучылі, як экіпіравацца, колькі і якія боепрыпасы браць з сабою, якія медыкаменты патрэбны ў паходах і рэйдах, як паводзіць сябе з мясцовым насельніцтвам, тлумачылі, чаму вада ў гарах на вагу золата. Выхоўвалі ў іх неабходныя на вайне якасці. Пасля прынятай прысягі на верталётах перакінулі ў Афганістан. У тое, што ён можа пераадольваць выпрабаванні, паверыў пасля таго, калі вытрымаў
Константин Литвак: война осталась в памяти
14 февраля 202414 фев 2024
3 мин