“Мяне ніхто па-іншаму не называў, як маці Тэрэза. Многія нават прозвішча майго не ведалі”, - усміхаецца 79-гадовая Тэрэса Серпутовіч з вёскі Глінна. Мая суразмоўца – сапраўды чалавек шырокай душы. У 24 гады выйшла замуж за ўдаўца, які застаўся з трыма малымі дзецьмі на руках. Усе хлопчыкі. Самаму меншаму было толькі год і два месяцы, сярэдняму – чатыры гады, старэйшаму – амаль сем. - Гадавала іх, як родных, усе мяне мамай называлі, - кажа Тэрэса Канстанцінаўна. – Няпроста мой лёс склаў, хлопцы сваталіся, а жонкай Браніслава стала. Ён мне падабаўся, калі хлопцам быў. Відны такі, спяваў добра, на танцах сярод іншых выдзяляўся. Але неўзабаве ажаніўся – і нашы шляхі разышліся. Калі без жонкі застаўся, пасватаўся да мяне – і я згадзілася. Пашкадавала чалавека. - І цяжкасцей не пабаяліся… - Не пабаялася. Потым нам яшчэ Бог двое дзяцей даў – сына і дачушку. Праўда, аднаго з сыноў пахавалі… А потым і муж памёр, я ўжо дзевяць гадоў як удава, - мая суразмоўца замаўкае, робіць пэўныя высілкі, каб