У музейным кутку Крэўскага Дома культуры захоўваецца калекцыя гліняных гаршчкоў – каля дзвюх дзясяткаў экзэмпляраў. Работнікі клуба збіралі па людзях у аграгарадку і яго ваколіцах. “У кагосьці гаршчок на плоце вісеў, у кагосьці – на гарышчы захоўваўся, хтосьці – у ім кветкі вырошчваў. А аднойчы мы ўбачылі, як з людзі з Мірклішак сабачку сваю з такой пасудзіны кармілі. Мы ўгаварылі такі экспанат нам у музей перадаць, - усміхаецца загадчыца Крэўскага ДК Жанна Барташ. – Людзі з паразуменнем да нашых збораў ставіліся. Многія самі прыносіць гаршчэчкі ў клуб сталі. Між іншым крэўскія гаршчкі маюць багатую гісторыю. Раней у Крэве ледзь не ў кожным доме былі ганчары. І гэта не дзіва. Вядомы смаргонскі кераміст Сяргей Нагаеў сцвярджае, што крэўская гліна лічыцца лепшай не толькі ў Беларусі. У ёй высокая колькасць мінералаў, таму яна вогнетрывалая. Пра жыватворныя якасці крэўскіх “залежаў” ведаюць нават тыбецкія ламы (пра гэта расказваў чалавек, які быў на Тыбеце). У пачатку XIV стагоддзя ў Крэ
Керамічныя гаршчкі з багатай гісторыяй
12 февраля 202412 фев 2024
5
1 мин